навіны

Расея плануе наступ на Херсон

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Репортер / Telegram
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Репортер / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Расея не адмаўляецца ад планаў актывізаваць баявыя дзеянні на поўдні Украіны, у тым ліку ў Запарожскай вобласці і на правабярэжнай частцы Херсоншчыны. Ёсць звесткі пра рыхтаванне наступу на Херсон, але расейскае войска можа сутыкнуцца з вялікімі цяжкасцямі ў рэалізацыі сваіх планаў.

Расейскія войскі могуць рыхтаваць наступ у ваколіцах Пятыхатак і Гуляйполя, а таксама на правым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці, паведамляе выданне «РБК-Україна».

Крыніцы выдання мяркуюць, што імавернасць наступу ў Херсонскай вобласці вышэйшая, чым у Запарожскай. Аднак расейскія войскі сутыкаюцца з праблемамі, звязанымі з перасячэннем Дняпра, бо ўсе масты ў гэтых мясцінах разбураныя. Ім давядзецца перапраўляцца на чаўнах ці будаваць часовыя пераправы. Акрамя таго, пасля падрыву Кахоўскай ГЭС частка тэрыторыі ператварылася ў балоты, што зімою можа дазволіць пераход па лёдзе.

Для правядзення аперацыі Расея плануе прыцягнуць да 4000 вайскоўцаў, у тым ліку 61-ую брыгаду марской пяхоты і сёмую дэсантна-штурмавую дывізію.

Камандаваць аперацыяй будзе кіраўнік паветрана-дэсантных войскаў РФ Міхаіл Цяплінскі. Цікава, што гэтыя ж падраздзяленні ўвосень 2022 года адступалі з Херсоншчыны, што надае аперацыі сімвалічны характар.

Аднак эксперты сумняваюцца ў поспеху расейскіх планаў, бо аперацыя звязаная з высокаю рызыкаю і складанымі ўмовамі. Украінскія войскі ўжо гатовыя сустракаць ворага на правым беразе, што ўскладняе рэалізацыю наступу. Акрамя таго, частка расейскіх войскаў, раней перакінутых у Курскую вобласць, яшчэ не вярнулася для ўдзелу ў аперацыі.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10