Naviny

Дзе беларускім вернікам за мяжой адсвяткаваць Каляды па-беларуску. Расклад і месцы

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: wiara.pl
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: wiara.pl

25 снежня беларускія хрысціянскія вернікі розных канфесіяў будуць святкаваць Божае Нараджэнне. Гэта і рыма- ды грэка-каталікі, пратэстанты і нават некаторыя праваслаўныя. І калі ў Беларусі знайсці беларускамоўныя калядныя службы няцяжка, за мяжою гэта не так і проста. «Белсат» паспрабаваў дапамагчы беларускім вернікам.