Цэнтральная выбарчая камісія праверыла сапраўднасць подпісаў, сабраных за прэтэндэнтаў, якія падалі заяўкі на ўдзел у кампаніі, якую афіцыйныя ўлады называюць выбарамі. А пасля зарэгістравала пяцярых кандыдатаў.
Гэтак, паводле звестак ЦВК, за Аляксандра Лукашэнку сабралі 2 518 145 подпісаў, за Алега Гайдукевіча – 134 472, за Ганну Канапацкую – 125 577, Сяргея Сыранкова – 121 077 і Аляксандра Хіжняка – 112 779.
Такім чынам, усе пяцёра кандыдатаў перайшлі парог 100 тысяч подпісаў, неабходны для таго, каб іх зарэгістравалі для ўдзелу у кампаніі пад назваю «выбары».
Пасля правярання подпісаў ЦВК зарэгістравала ўсіх пяцярых прэтэндэнтаў у якасці кандыдатаў на прэзідэнта.
У бюлетэнях беларусы, імаверна, убачаць пяць прозвішчаў, калі, вядома, у далейшым не адбудзецца зняцця кандыдатаў на чыю-небудзь карысць.
Раман Шавель belsat.eu