Naviny

Паўночная Карэя хоча перакінуць дадатковыя сілы для вайны з Украінай

Паўночнакарэйскія салдаты. Крыніца: 24tv.ua
Паўночнакарэйскія салдаты. Крыніца: 24tv.ua

Паўночная Карэя, імаверна, рыхтуецца дадаткова адправіць сваіх вайскоўцаў у Расею для ўдзелу ў вайне супраць Украіны, а таксама даставіць вайсковую тэхніку, у тым ліку дроны-камікадзэ. Пра гэта паведамляюць паўднёвакарэйскія вайскоўцы.