навіны

На вакзале ў Варшаве памёр бесхацінец з Беларусі

На месцы здарэння ў Варшаве. Фота: miejskireporter.pl
На месцы здарэння ў Варшаве. Фота: miejskireporter.pl
podpis źródła zdjęcia

Каля 4-й гадзіны раніцы 22 снежня на Цэнтральным вакзале ў сталіцы Польшчы Варшаве памёр бесхацінец з Беларусі.

Беларус Віктар Анікеенка, які ўжо два гады жыве на вуліцы. Варшава, Польшча. 11 снежня 2024 года. Фота: Белсат

«Зрабіць са свайго жыцця рэаліці-шоу». Беларус, які апынуўся на вуліцы, збірае грошы на прытулак для бяздомных у Варшаве

Гісторыі

Нечакана мужчына пачаў падаць каля дзвярэй вакзалу і паваліўся на падлогу. Сведкі неадкладна паведамілі пра гэта службам, паведамляе «Miejski Reporter».

Нягледзячы на спробы рэанімацыі, мужчына памёр. Ім выявіўся 52-гадовы грамадзянін Беларусі, які быў бяздомным.

На месцы працавалі паліцыя і дзве брыгады хуткай дапамогі. Смерць адбылася праз натуральныя прычыны.

Адзначым, што беларускі «Блаславёны вандроўнік» Віктар Анікеенка, які ўжо два гады жыве на вуліцы, марыць зрабіць са свайго жыцця сусветна вядомае рэаліці-шоу, каб зарабіць грошай і адкрыць у Варшаве прытулак сямейнага тыпу для бяздомных.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10