навіны

Улады Беларусі хочуць ад зачыненага Чырвонага касцёлу 43 тысячы долараў

Чырвоны касцёл у Менску. 28 сакавіка 2021 года. Фота: ТК / Белсат
Чырвоны касцёл у Менску. 28 сакавіка 2021 года. Фота: ТК / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Падчас імшы 22 снежня пробашч закрытага ўладамі Чырвонага касцёлу ў Менску ксёндз Франц Рудзь закрануў «далікатнае пытанне наконт сітуацыі на канец года».

Чырвоны касцёл у Менску, Беларусь. 1958 год. (Фота: Іваноў Н.А.)

Чырвоны касцёл: як зачынялі раней і як забівалі яго святароў

навіны

Святар паведаміў, што доўг парафіі перад дзяржаўным прадпрыемствам «Спадчына» – уласнікам касцёлу складае 148 тысячаў рублёў, або 43 тысячы долараў.

«Гэты доўг я атрымаў, і гэта на нашай парафіі. На заканчэнне года няма з чаго асабліва падводзіць вынікі. Але тое, з чаго я з вамі распачынаю, такая вось сітуацыя. Молімся аб тым, каб мы маглі вярнуцца ў свой касцёл, і каб там парафія жыла, як гэта было ад пачатку», – сказаў святар, паведамляе «Katolik.life».

На думку выдання, выплата гэтай сумы можа быць адной з умоваў таго, каб вернікаў ізноў пусцілі ў Чырвоны касцёл.

У 2020 годзе супольнасці ўжо выстаўлялі патрабаванне аплаціць буйную суму – 156 тысячаў рублёў. Гэта абумоўлівалі «амартызацыяй» храму і падаткамі за карыстанне зямлёй. Тады ў парафіі ўважылі за неправамерныя такія патрабаванні і прасілі перадаць касцёл ва ўласнасць супольнасці. Аднак гэтага не адбылося. У курыі архідыяцэзіі назвалі выплаты непад’ёмнымі і несправядлівымі, бо касцёл «быў пабудаваны католікамі і павінен ім па праве належаць».

Чырвоны касцёл застаецца зачыненым з 26 верасня 2022 года, калі пасля дзіўнага пажару, што амаль нічога не пашкодзіў, улады заявілі, што ён патрабуе тэрміновага рамонту і небяспечны для наведвання. У 2024 годзе быў звольнены шматгадовы пробашч касцёлу Уладзіслаў Завальнюк – гэта таксама называлася адной з умоваў адкрыцця святыні для вернікаў.

Таксама глядзіце ў сюжэце:

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10