Вайна

Ва Украіне заявілі, што расейскія вайскоўцы расстралялі яшчэ пяцёх палонных украінцаў

Дмытро Лубінец. Фота: Дмитро Лубінець / Facebook
Дмытро Лубінец. Фота: Дмитро Лубінець / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны ў правах чалавека Дмытро Лубінец адрэагаваў на відэа, як расейскія жаўнеры расстралялі пяцярых украінскіх палонных вайскоўцаў.

Крыніца: Офіс Генеральнага пракурора Украіны.

Расейскія вайскоўцы расстралялі пяць з шасці захопленых у палон украінцаў

Вайна

Паводле амбудсмэна, відэа распаўсюдзіла 110 брыгада імя генерал-харунжага Марка Бязручкі.

«Расейскія вайсковыя злачынцы, якія расстрэльваюць украінскіх ваеннапалонных, павінны паўстаць перад Міжнародным трыбуналам і панесці самае суровае пакаранне, прадугледжанае законам!» – заявіў ён і паабяцаў паведаміць пра злачынства ў Арганізацыю аб’яднаных нацыяў і Чырвоны крыж.

Раней Дмытро Лубінец паведамляў, што ў 2024 годзе колькасць выпадкаў расстрэлаў украінскіх байцоў расейцамі амаль удвая большая, чым за два папярэднія гады вайны разам.

Паводле яго, станам на 13 снежня за тры гады поўнамаштабнай вайны пацверджана 177 выпадкаў забойства ўкраінскіх ваеннапалонных. Пры гэтым толькі ў 2024 года было афіцыйна пацверджана 109 забойстваў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10