навіны

ЗСУ паведамілі пра чарговае ўварванне расейскага дрона ў паветраную прастору Беларусі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Расейскія БПЛА ў небе падчас наведвання тагачасным міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу палігону Маскоўскай вайсковай акругі, Расея. 20 красавіка 2024 года. Фота: Russian Defense Ministry Press Service / AP / East News
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Расейскія БПЛА ў небе падчас наведвання тагачасным міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу палігону Маскоўскай вайсковай акругі, Расея. 20 красавіка 2024 года. Фота: Russian Defense Ministry Press Service / AP / East News
podpis źródła zdjęcia

Паводле звестак украінскага боку, пасля васьмідзённага перапынку ў мінулыя содні ў бок Беларусі паляцеў адзін расейскі беспілотны лятальны апарат. Як паказвае маніторынгавая група «Беларускі Гаюн», іх было не менш за шэсць.

Як паведамляе Генштаб Збройных сілаў Украіны, за мінулыя содні Расея атакавала Украіну 103 БПЛА, з іх збітыя 52, яшчэ 44 «не дасягнулі цэляў». Адзін расейскі дрон паляцеў у бок Беларусі.


Паводле звестак маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», у паветраную прастору Беларусі за мінулыя содні ўварвалася не менш як шэсць расейскіх БПЛА: а 14:23, 15:05, 20:58, 01:03 (два) і 07:31.


Беспілотнік, што заляцеў а 15:05 каля вёскі Асарэвічы Брагінскага раёну Гомельскай вобласці, пераадолеў больш за 170 км уздоўж паўднёвай мяжы Беларусі і паляцеў ва Украіну праз вёску Мілошавічы Лельчыцкага раёну Гомельскай вобласці.


Дзяжурная авіяцыя беларускай арміі не падымалася, паведамляе група.


Раней украінскія паветраныя сілы паведамлялі пра залятанні на беларускую тэрыторыю расейскіх дронаў у ноч на 17, 18, 20, 22, 26, 27, 28 кастрычніка, 1, 3, 10, 11, 12, 13, 20, 22, 25, 26, 27 лістапада, 2, 3, 6 і 13 снежня.


Нагадаем, 4 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка прызнаў факты парушэння мяжы баявымі беспілотнікамі і заявіў, што беларускі бок шмат збівае, незалежна ад таго, украінскія яны ці расейскія.


Залятанні БПЛА Лукашэнка патлумачыў неспрактыкаванасцю аператараў, адзначыўшы, што пасля ўздзеяння сродкаў радыёэлектроннай барацьбы апараты губляюць арыенцір.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10