навіны

У Беларусі з 1 студзеня 2025 года павялічыцца матэрыяльнае падтрыманне для дзяцей з інваліднасцю і іхных бацькоў

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: mir.pravo.by
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства працы паведамляе, што новаўвядзенні датычаць пенсіяў, выплатаў і ўмоваў датэрміновага выхаду на пенсію.

Сярод ключавых змяненняў:



  • Дадатковае павышэнне пенсіяў для дзяцей з інваліднасцю ў выпадку страты аднаго з бацькоў. Памер выплаты будзе залежаць ад ступені страты здароўя дзіцяці і складзе ад 80 % да 110 % бюджэту пражытковага мінімуму (цяпер ён складае 437,8 рубля – заўв. рэд.);



  • Павышэнне пенсіі для людзей з інваліднасцю з дзяцінства, старэйшых за 18 гадоў, калі бацька ці маці памерлі да дасягнення дзіцём паўналетняга ўзросту. Для інвалідаў I групы выплата складзе 110 % БПМ, для інвалідаў II групы – 95 % БПМ;



  • Датэрміновая пенсія для бацькі: бацька, які адзін выхоўвае дзіцё з інваліднасцю, цяпер можа атрымаць права на пенсію замест маці дзіцяці пры дасягненні 58 гадоў з выкананнем пэўных умоваў.



Станам на восень 2022 года ў Беларусі налічвалася 14,7 тысячы дзяцей, якія маюць інваліднасць. За апошнія 20 гадоў колькасць спецшколаў і школаў-інтэрнатаў скарацілася прыблізна ў два разы. Калі ў пачатку 2000-х іх было крыху больш за 90, то ў 2022 годзе засталося толькі 48.



Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10