На сваёй старонцы ў Instagram'е Лявон Вольскі пахваліўся новаю вінілаваю кружэлкаю, выпушчанай – увага – у Беларусі. Аднак ёсць «але». Улічваючы, што на радзіме спявак застаецца ў чорным спісе, вініл быў выкананы проста ў чорным колеры, беза аніякіх надпісаў.
На Instsgram-старонцы Лявона Вольскага з’явілася новае відэа: беларускі спявак распакоўвае партыю сваёй новай вінілавай кружэлкі і хваліцца ёй. А пахваліцца ёсць чым. Яе выпусцілі ў Беларусі.
«Калі хацеў, каб у Беларусі выйшла твая вінілавая плытка, але ты забаронены музыка, і вокладка можа выглядаць толькі так», – напісаў на сваёй старонцы Вольскі.
Імаверна, гаворка пра альбом «Грамадазнаўства», які выйшаў яшчэ ў 2014-м годзе. Сёлета музыка прэзентаваў яго рэмайстар.
Надзея Вольная belsat.eu