навіны

У Арлоўскай вобласці пасля атакі дронаў ізноў загарэлася нафтабаза «Стальной конь»

Пажар на нафтабазе. Фота: тэлеграм-канал губернатара Арлоўскай вобласці Андрэя Клычкова.
Пажар на нафтабазе. Фота: тэлеграм-канал губернатара Арлоўскай вобласці Андрэя Клычкова.
podpis źródła zdjęcia

Уначы 22 снежня ў расейскай Арлоўскай вобласці прагрымелі выбухі. Сацыяльныя сеткі паведамляюць пра новы пажар на нафтабазе.

«Арлоўская вобласць чарговы раз зазнае масаванаю варожую атаку БПЛА, у выніку якой ізноў адбылося ўзгаранне на аб'екце паліўнай інфраструктуры ў паселішчы Стальны Конь», – заявіў у сваім тэлеграм-канале губернатар Арлоўскай вобласці Андрэй Клычкоў.


Гэта ўжо другая атака за тыдзень. 14 снежня Клычкоў паведамляў, што ў выніку масаванай атакі беспілотнікаў адбылося ўзгаранне паліва на тым жа аб'екце інфраструктуры. Генеральны штаб ЗСУ тады сцвярджаў, што ў ноч на 14 снежня ўкраінскія вайскоўцы сапраўды нанеслі ўдар па станцыі нафтабазы «Стальной конь», назваўшы яе «часткаю расейскага ВПК, які дастаўляе нафтапрадукты расейскім войскам».


Вядома, што нафтабаза «Стальной конь» абслугоўвае працу магістральнага нафтаправоду «Дружба».


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10