На вуліцы Белуша ў Горадні загарэлася падземная цеплавая камера. Як паведамляе МНС, ёсць загінулы.
Цеплавыя камеры на цеплатрасах – гэта збудаванні з жалезабетону, якія забяспечваюць іх працу і абарону вузлоў ад негатыўнага ўздзеяння чалавека і прыроды.
Чаму яна загарэлася, пакуль невядома. Як паведамляе тэлеграм-канал МНС, здарэнне адбылося ўвечары 21 снежня.
Гасіць пажар скіравалі шэсць аддзяленняў работнікаў МНС. Узгаранне зліквідавалі хутка. Падчас абследавання цеплатрасы быў знойдзены адзін загінулы, ягоную асобу высвятляюць.
Надзея Вольная belsat.eu