навіны

Прыхільніцы вайны з менскага манастыра зладзілі гандаль у Швейцарыі

img
Намёт Свята-Елісавецінскага манастыра ў Лугана, Швейцарыя. Фота: motolkohelp / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Свята-Елісавецінскі манастыр, што падтрымоўвае вайну Расеі, працягвае бізнес у Заходняй Еўропе, цяпер манашак заўважылі ў Швейцарыі. Раней іх выгналі з дзвюх кірмашоў у Польшчы.

Намёт менскага манастыра на калядным кірмашы ў Швейцарыі сфатаграфавалі беларусы, якія там жывуць, піша Telegram-канал «МотолькоПомоги». Манашкі зладзілі гандаль у горадзе Лугана ў італамоўным рэгіёне Тычына.


Інфармацыйны плакат у намёце аформлены на італьянскай мове, а не на французскай або нямецкай. З гэтага канал робіць выснову, што Свята-Елісавецінскі манастыр або адмыслова прыехаў толькі ў Лугана, або раней быў яшчэ і ў Італіі, бо ў іншых кантонах Швейцарыі размаўляюць на іншых мовах.

Пікет ля намёту Свята-Елісавецінскага манастыра на кірмашы ў Шчэціне, Польшча. Фота: menskrazam_info / Telegram
Менскіх манашак прагналі з кірмашу ў Польшчы навіны

Сёлета менскіх манашак выгналі з дзвюх кірмашоў у Польшчы – у Торуні і Шчэціне. Гэта адбылося пасля скаргаў дыяспары мясцовым уладам і арганізатарам.


Свята-Елісавецінскі манастыр – бадай, самы вядомы ў Беларусі памагаты расейскім вайскоўцам. Там збіраюць грошы, медыкаменты, адзенне і абутак, а таксама заахвочваюць пісаць лісты падтрымання (іх падпісваюць «Дорогому солдату из Белой Руси» або «Дорогому солдату из Белоруссии»), якія перадаюць жаўнерам.


За 25 гадоў існавання манастыр развіў маштабны бізнес у вытворчасці і продажы свечак, абразоў, сувеніраў, гарбатаў, бальзамаў. Рэгулярнымі партыямі ўстанова адпраўляе прадукцыю і за мяжу ў суправаджэнні сясцёр.

Намёт з прадукцыяй Свята-Елісавецінскага манастыра на Фестывалі трох культураў ва Уладаве, Польшча. 21 верасня 2024 года. Фота: Белсат
Менскія манашкі едуць у Бельгію гандляваць. Там не вераць, што яны падтрымліваюць вайну навіны

Сёлета ў сакавіку расследавальнікі «Бюро» выпусцілі матэрыял, прысвечаны манастыру. Сцвярджалася, што ён вядзе падвойную бухгалтэрыю дзеля пазбягання падаткаў і ўнёскаў, афіцыйны «белы» заробак у манастыры складае толькі 15 % ад сплачанага. Рэшту афармляюць як «дабрачыннае ахвяраванне за царкоўны послух». Ахвяраванні не абкладаюцца падаткам на прыбытак, з іх не трэба плаціць унёскі ў пенсійны фонд.


Цяпер у структуры манастыра 7 юрыдычных асобаў у Беларусі і Расеі з прыблізна 1600 супрацоўнікамі, 12 храмаў, 70 царкоўных лавак у Менску, больш дзесяці майстэрняў, нядзельная школа, патранажная служба, жаночы і мужчынскі падворак, паломніцкі цэнтр, «духоўна-асветніцкі» цэнтр «Каўчэг» і дзіцяча-юнацкі рух «Арляняты», а таксама Сястрыцтва ў гонар святой Елісаветы, ва ўласнасці якога больш за 300 гектараў зямлі.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10