Gistoryi

«Святло ў акне». Як адна дзяўчына вельмі кранальна дапамагае беларусам-эмігрантам «вярнуцца» дадому

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Чалавек з бел-чырвона-белай стужкай падчас акцыі пратэсту ў Менску, Беларусь. 27 жніўня 2020 года. Аўтар: Sergei Gapon / AFP / East News
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Чалавек з бел-чырвона-белай стужкай падчас акцыі пратэсту ў Менску, Беларусь. 27 жніўня 2020 года. Аўтар: Sergei Gapon / AFP / East News

Беларусь перажывае найбуйнейшую ў сваёй гісторыі хвалю эміграцыі. З 2020 года тысячы грамадзян былі вымушаныя пакінуць краіну праз палітычныя рэпрэсіі. Многім з іх, часам, невыносна, не хапае пачуцця дома. Вяртаць гэтае пачуццё хоць бы ненадоўга нечакана для сябе самой навучылася беларуска з Віцебска.