навіны

Віктар Орбан: Спыненне вайны павінна прывесці да адмены санкцыяў супраць Расеі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: prm.ua
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: prm.ua
podpis źródła zdjęcia

Прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан заявіў, што спыненне вайны ва Украіне павінна прывесці да адмены санкцыяў Еўразвязу супраць Расеі. 

Прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан. (Фота: miniszterelnok.hu)
Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы прапанаваў Орбану стварыць саюз з Расеяй замест ЕЗ і NATO навіны

Пра гэта кіраўнік Вугоршчыны паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Будапешце, падводзячы вынікі года, паведамляе ТАСС.

Падчас канферэнцыі Орбан пацвердзіў пазіцыю свайго ўраду, што з пачатку вайны выступае супраць выкарыстання санкцыяў як сродку для вырашэння канфлікту.

На думку прэм’ер-міністра, завяршэнне вайны ва Украіне зрабіцца падставаю для адмены санкцыяў, што наносяць шкоду эканоміцы Еўропы. 

«Вугоршчына ўважае, што санкцыі трэба адмяніць як мага хутчэй і ў максімальна поўным аб’ёме», – цытуе словы Віктара Орбана ТАСС.

Пры гэтым Орбан адзначыў, што такую пазіцыю, акрамя Вугоршчыны, падтрымліваюць у Еўразвязе толькі адна-дзве краіны. Пераважная большасць краінаў – сябраў ЕЗ выступаюць за працяг санкцыйнага ціску на Расею.

Нагадаем, што Вугоршчына неаднаразова блакавала еўрапейскую дапамогу Украіне. Так, у 2022 годзе яна выступала супраць вылучэння ёй 18 мільярдаў долараў, у 2024-м яна не давала магчымасці зацвердзіць шматгадовы бюджэт ЕЗ, у якім былі закладзеныя 50 мільярдаў еўраў фінансавай дапамогі Украіне.

У той жа час многія аналітыкі мяркуюць, што Вугоршчына выкарыстоўвае блакаванне такой дапамогі як рычаг у перамовах з Бруселем у іншых пытаннях кшталту вылучэння сродкаў з фондаў ЕЗ для самой Вугоршчыны.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10