навіны

Пошук забітых у сірыйскіх турмах і ўдар балістычнымі ракетамі па Кіеве. Фатаграфіі тыдня

Мірныя жыхары нясуць сабаку і асабістыя рэчы падчас эвакуацыі з месца трапляння расейскай балістычнай ракеты ў цэнтры гораду. У выніку атакі на сталіцу пацярпелі 10 чалавек, вядома пра аднаго загінулага. Кіеў, Украіна. 20 снежня 2024 года. Фота: Vlada Liberova / Libkos / Getty Images

podpis źródła zdjęcia

Візіт прэзідэнта Францыі на востраў Маёт пасля цыклону Шыдо, чарговая масавая ракетная атака Расеі на Кіеў, раскопкі месцаў масавых пахаванняў забітых у сірыйскіх турмах – сабралі здымкі за тыдзень.

Ратаўнікі ДСНС тушаць пажар на месцы расейскага ракетнага ўдару па Кіеве. Абломкі ракетаў упалі ў Галсееўскім, Дняпроўскім, Саломенскім і Шаўчэнкаўскім раёнах сталіцы. Таксама ў выніку атакі пацярпеў Мікалаеўскі касцёл у Кіеве, Украіна. 20 снежня 2024 года. Фота: Roman Pilipey / AFP / East News

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон абдымае жанчыну і размаўляе з мясцовымі жыхарамі падчас свайго візіту на востраў Маёт у Індыйскім акіяне, што ўваходзіць у склад аднайменнага заморскага рэгіёну Францыі, пасля трапічнага цыклону Шыдо. Міністэрства ўнутраных спраў Францыі пацвердзіла гібель 35 чалавек. Гэта быў наймацнейшы шторм у рэгіёне за больш як 90 гадоў. 19 снежня 2024 года. Фота: Ludovic Marin / Pool / AFP / East News

Людзі шукаюць чалавечыя парэшткі ў траншэі, што, як мяркуецца, выкарыстоўвалася ў якасці масавага пахавання на ўскраіне Дамаску. Пасля імклівага наступу 8 снежня, узначаленага ісламістамі, паўстанцы зрынулі прэзідэнта Башара Асада, палажыўшы канец дзесяцігоддзям праўлення сям'і Асада ў Сірыі. Паводле звестак Сірыйскай абсерваторыі ў правах чалавека, больш за 100 000 асобаў загінулі ў сірыйскіх турмах і цэнтрах зняволення з 2011 года. 16 снежня 2024 года. Фота: Aris Messinis / AFP / East News

Мужчына ўсталёўвае калядную ялінку сярод руінаў Мелькіцкай царквы, пацярпелай ад ізраільскага авіяўдару 9 кастрычніка, у паўднёваліванскай вёсцы Дэрдгая (Derdghaya). 20 снежня 2024 года. Фота: Mahmoud Zayyat / AFP / East News

Удзельніцы цырымоніі, што сімвалічна адзначае пачатак нашэння хіджаба дзяўчынкамі, якія дасягнулі ўзросту дзевяці гадоў, калі гэта робіцца абавязковым паводле ісламскіх традыцыяў. Басра (Basra), Ірак. 19 снежня 2024 года. Фота: Hussein Faleh / AFP / East News

Жанчына ідзе полем зімовай раніцаю праз смог на поймах ракі Ямуна (Yamuna) у Нью-Дэлі, Індыя. 19 снежня 2024 года. Фота: Arun Sankar / AFP / East News

Жызэль Пэліко і адзін з ейных адвакатаў Стэфан Бабано пакідаюць будынак Авіннёнскага суда, дзе разглядалася справа над былым мужам жанчыны Дамінікам Пэліко, абвінавачаным у шматразовым адурманьванні і згвалтаванні жанчыны, а таксама ў прапанаванні дзясяткам незнаёмых мужчынаў мець палавыя стасункі з ёю, калі Жызэль была ў несвядомым стане. Суд прыгаварыў Дамініка да 20 гадоў турэмнага зняволення, максімальна магчымага тэрміну. Авіннён, Францыя. 19 снежня 2024 года. Фота: Clement Mahoudeau / AFP / East News

belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10