аналтыка

Ганенні на вернікаў у Беларусі: ад новых справаў да пагрозаў перарэгістрацыі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. АМАП блакуе ўваход у Чырвоны касцёл падчас мітынгу прыхільнікаў беларускай апазіцыі на плошчы Незалежнасці ў Менску, Беларусь. 26 жніўня 2020 года. Фота: Dmitri Lovetsky / AP Photo / East News

Гэты год для беларускай рэлігійнай супольнасці не быў лёгкім. У краіне працягвалі рэпрэсаваць святароў і вернікаў, забараняць іх рэсурсы і не аддаваць святыні. Да гэтага дадаліся ліквідацыя рэлігійных фондаў ды новыя крымінальныя справы. Налета ж беларускіх святароў і вернікаў чакае яшчэ адзін вялікі выклік – перарэгістрацыя.