навіны

У Нямеччыне адмовіліся распачынаць справу супраць Ёрга Дорнаў, на якога працавалі палітвязні

Ёрг Дорнаў і Юрый Куніцкі
Ёрг Дорнаў працуе разам з прадпрымальнікам з сумнеўнай рэпутацыяй Юрыем Куніцкім. Фота: «Лідская газета»
podpis źródła zdjęcia

Пракуратура Ляйпцыгу адмовілася распачынаць расследаванне супраць бізнесоўца і дэпутата Ёрга Дорнаў, які выкарыстоўваў працу беларускіх палітвязняў на сваіх цыбулевых плантацыях пад Лідай.

Дэпутата абвінавачвалі ў тым, што ён наймаў людзей, у тым ліку палітвязняў, у гаспадарку, якой кіраваў у Беларусі. Скарга ў пракуратуру грунтавалася на паведамленнях СМІ на падставе аповеду былога палітвязня, які працаваў на ферме Дорнаў.


Пракуратура, аднак, не знайшла «дастатковых падставаў» для падазрэння Дорнаў у здзяйсненні злачынстваў, за якія яго маглі б пераследаваць на тэрыторыі Нямеччыны.


Справу аб прымусовай працы і эксплуатацыі працоўных рэсурсаў маглі б распачаць, калі б дзеянні падазраванага – грамадзяніна Нямеччыны – падлягалі б крымінальнаму пераследу ў краіне здзяйснення.


Аднак, нават калі разглядаць працу палітвязняў на плантацыях Дорнаў як эксплуатацыю працоўных рэсурсаў паводле арт. 233 КК Нямеччыны, у Беларусі злачынствам гэта было б толькі пры ўмове прымусовай працы.

,,

«Як такіх звестак няма, абвінавачаны не можа быць прыцягнуты да адказнасці ў Нямеччыне нават пры наяўнасці нямецкага грамадзянства», – гаворыцца ў заяве пракуратуры.


Ёрг Дорнаў. Фота: unn.ua

Ёрга Дорнаў, які выкарыстоўваў працу палітвязняў на «цыбульнай плантацыі», падазраюць у абыходзе санкцыяў ЕЗ

навіны

Пракуратура нагадвае словы палітвязня, які апавядаў пра працу на Дорнаў, што яго не прымушалі, а ўмовы на ферме былі лепшымі, чым у ЦІП.


Расследаванне ў адпаведнасці з прынцыпам універсальнай юрысдыкцыі было б магчымым толькі ў выпадку злачынства, звязанага з гандлем людзьмі (арт. 232 КК Нямеччыны), але такіх фактаў не было зафіксавана.


Пра Ёрга Дорнаў, бізнесоўца і дэпутата ад партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» сталася вядома напрыканцы верасня гэтага года, калі «Reform.news» апублікаваў аповед былога палітвязня, які працаваў за 5 еўраў у дзень на ТАА «Цыбулька-Бел», што належыць Дорнаў.


Ёрг Дорнаў заключыў пагадненне з лідскім ЦІПам і рэгулярна прыцягваў беларусаў, асуджаных паводле палітычных артыкулаў, да працы на сваёй плантацыі цыбулі пад Лідай.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10