навіны

Памерла ўдава Рыгора Барадуліна Валянціна Барадуліна

 Рыгор Барадулін з жонкай Валянцінай Барадулінай
Рыгор Барадулін з жонкай Валянцінай Барадулінай. Крыніца: budzma.org
podpis źródła zdjęcia

У Менску на 85-м годзе жыцця памерла ўдава народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна Валянціна, піша Zerkalo.io са спасылкай на прэзідэнтку Беларускага ПЭНу Таццяну Нядбай.

Валянціна Барадуліна памерла 18 снежня. Прычына смерці невядомая, аднак апошнім часам жанчына часта хварэла, у жніўні гэтага года трапіла ў рэанімацыю.


Развітанне з удавой Барадуліна ўжо адбылося. Дзе яе пахавалі – не ўдакладняецца.


Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін пайшоў з жыцця 2 сакавіка 2014 года ў Менску. Ён пражыў з жонкаю 53 гады.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10