Шуфлядка

Сёння ў адвэнт-календары «Белсату» – рэжысёрка Дар’я Жук

Дар'я Жук
Дар'я Жук. Крыніца: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Штодня да 25 снежня «Белсат» адкрывае новыя цікавінкі пра вядомых беларусаў і беларусак у сваім адвэнт-календары. Глядзіце святочныя анкеты і трымайце добры настрой ужо зараз!

У акенцы № 22 святочнага календара нашая новая гераіня – рэжысёрка, сцэнарыстка і аўтарка фільмаў і серыялаў Дар'я Жук. У 2018 годзе Дар’я выпусціла фільм «Крышталь» (Crystal Swan), які атрымаў шэраг узнагародаў, у тым ліку намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове.


У 2024 годзе Дар’я абвясціла пра здымку новага фільму-антыўтопіі пад працоўнай назвай «Менавіта тое, чым здаецца».


13 шчырых адказаў Дар’і чытайце ніжэй:

Анкета Дар'і Жук для адвэнт-календара. Крыніца: Белсат
Анкета Дар'і Жук для адвэнт-календара. Крыніца: Белсат

1. Галоўная падзея гэтага года для вас: Нарадзіўся сцэнар паводле апавядання Таццяны Заміроўскай «Менавіта тое, чым здаецца»


2. Апішыце гэты год адным словам: Цярпенне


3. Якім персанажам на Каляды вы б апрануліся? Буслам – ён лічыцца талісманам удачы


4. Самы шчаслівы момант 2024 года: Знаёмства з новымі беларускімі сябрамі, якія заглянулі да нас на агеньчык у Нью-Ёрк


5. А галоўны фэйл? Паездка ў Вільню на пітчынг кіно, таму што яна была вельмі кароткай


6. Якая беларуская навіна ўразіла вас больш за ўсё ў гэтым годзе? Адпачынак Рамана Пратасевіча ў Дубаі


7. З кім з беларусаў вы вельмі хацелі б пазнаёміцца? З маёй прапрабабуляй, якая сто гадоў таму з’ехала вучыцца ў гімназію ў Вільню. Але не лёс ужо перасекчыся ў гэтым жыцці


8. Якая песня ў вас гучала часцей за ўсё ў гэтым годзе? «Upwards» (Ela Minus)


9. Хто з беларусаў стаўся для вас асабістым адкрыццём года? Юлія Чарнышова, маладая беларуская паэтка


10. Ваш любімы калядны фільм: «Metropolitan»


11. Якую кнігу вы хацелі б экранізаваць? Сваю будучую біяграфію


12. Вашая мара на наступны год: Зняць кіно пра рух «Femen», якое рыхтую ўжо пяць гадоў


13. Што б вы пажадалі беларусам у новым годзе? Танцаваць і не спыняцца!


Паглядзець папярэднія адказы герояў можна тут, а ўжо заўтра вас чакае чарговае акенца адвэнт-календара. Не пераключайцеся!


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10