навіны

КДБ дадаў заснавальніка клінік «Новы зрок» у «cпіс тэрарыстаў»

Алег Каўрыгін
Алег Каўрыгін. Фота: асабісты архіў Алега Каўрыгіна / Zerkalo.io
podpis źródła zdjęcia

КДБ Беларусі 19 снежня дадаў заснавальніка сеткі медычных цэнтраў «Новы зрок» Алега Каўрыгіна ў «пералік арганізацыяў і фізічных асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Алег Каўрыгін у інтэрв'ю «Белсату». 26 лістапада 2024 года. Скрыншот: Белсат

Стваральнік клінік «Новы зрок» Алег Каўрыгін: «Мой прысуд – гэта папярэджанне іншым бізнесоўцам»

Гісторыі

Разам з Каўрыгіным у «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ восем асобаў.


25 лістапада 2024 года заснавальніка «Новага зроку» завочна прысудзілі да 12 гадоў пазбаўлення волі паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі.


Бізнесоўца прызналі вінаватым у арганізацыі ўхілення ад выканання абавязкаў падаткавага агента па пералічэнні падаткаў, якое выклікала прычыненне ўрону ў асабліва буйным памеры, а таксама ў арганізацыі ўхілення ад выплаты страхавых узносаў, якое выклікала прычыненне ўрону ў асабліва буйным памеры.


Каўрыгін у інтэрв'ю «Белсату» казаў, што лічыць прысуд «папярэджаннем іншым бізнесоўцам, іншым сумленным людзям, каб яны сядзелі ўдома, каб яны не адкрывалі рота».


Абскарджваць прысуд Алег Каўрыгін не збіраецца: кажа, фізічна не можа гэтага зрабіць, бо не мае магчымасці нават атрымаць з суда тэкст выраку.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10