навіны

Беларускіх і расейскіх канькабежцаў дапусцілі да кваліфікацыі на Алімпіяду ў нейтральным статусе

img
Здымак мае ілюстрацыйны хараткар. Беларускія канькабежцы на этапе чэмпіянату свету 2019–2020 гадоў. Менск, Беларусь. 15 лістапада 2019 года. Фота: Skating.by
podpis źródła zdjęcia

Ад Беларусі і Расеі дапусцяць па адным спартоўцы ў кожным відзе праграмы ў мастацкім коўзанні, канькабежным спорце і шорт-трэку. Будуць правяраць, што спартоўцы гаварылі пра вайну ва Украіне.

Яўген Залаты з выйграным сярэбраным медалём. Фота: noc.by

Антырэкорд з ашаламляльным вынікам. Якой сталася сёлетняя Алімпіяда для беларускіх спартоўцаў?

навіны

Міжнароднае аб’яднанне канькабежцаў (ISU) 20 снежня пастанавіла дапусціць да кваліфікацыі на Алімпійскія гульні ў сезоне 2025–2026 гадоў абмежаваную колькасць «індывідуальных нейтральных атлетаў» з Беларусі і Расеі.


ISU паведаміла, што ўважліва вывучыла рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэту і адзначыла мірны ўдзел нейтральных спартоўцаў на летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе, таму пастанавіла дапусціць у нейтральным статусе атлетаў з беларускага і расейскага Саюзаў канькабежцаў да адбору на Алімпійскія гульні 2026 года, якія маюць прайсці ў італьянскіх Мілане і Картыне-д’Ампэцца.


Дапусцяць да адбору толькі па адным нейтральным атлеце з Беларусі і Расеі ў кожнай з дысцыплінаў, не дапусцяць да адбору каманды з Беларусі і Расеі.


Першы адбор пройдзе 17–21 верасня 2025 года ў Пекіне, спаборнічаць будуць фігурысты. У кастрычніку–лістападзе пройдуць адборы ў шорт-трэку, у лістападзе–снежні – у класічных гонках.


Беларускім канькабежцам і фігурыстам не надта шчасціць на Алімпіядах, медалі найчасцей прыносяць беларускія біятланісты і лыжнікі-фрыстайлісты. З канькабежцаў першы і апошні раз медаль для Беларусі прывёз у 1994 годзе Ігар Жалязоўскі: гэта было срэбра на дыстанцыі 1000 м.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10