навіны

Памёр 49-гадовы былы намеснік начальніка міліцыі Салігорску

Міліцыянт Павел Гавін
Міліцыянт Павел Гавін, 2022 год. Фота: Shahter.by
podpis źródła zdjęcia

Былы міліцыянт памёр праз год з нечым пасля выхаду на пенсію. Прычыны смерці не паведамляюцца. Гэта чарговая смерць адносна маладога сілавіка – частата такіх навінаў выглядае дзіўна.

Начальнік Аршанскага раённага ўпраўлення ўнутраных спраў Сяргей Барвянкоў. 21 сакавіка 2023 года. (Фота: vitvesti.by)
Нябожчыкі сілавікі. Чаму ў МУС паміраюць на працоўным месцы: дадзеныя «Кіберпартызанаў» навіны

На 50-м годзе жыцця памёр падпалкоўнік міліцыі Павел Гавін, які больш за 10 гадоў быў намеснікам начальніка Салігорскага РАУС у пытаннях ідэалогіі і кадравай працы, піша «Наша Ніва» са спасылкай на міліцэйскую газету «На страже».


Прычынаў смерці не называюць. Гавін выйшаў на пенсію ў жніўні 2023 года, меў медалі «За бездакорную службу» III ступені і «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку». У адкрытых крыніцах не ўдалося знайсці звестак пра ўдзел Гавіна ў палітычных рэпрэсіях.


Гэта далёка не першая смерць адносна маладога сілавіка. Альянс расследавальнікаў Беларусі вывучыў унутраныя дакументы МУС і выявіў, што з 2020 года з розных прычынаў пайшлі з жыцця як мінімум некалькі дзясяткаў сілавікоў розных чыноў і рангаў. Частка выпадкаў выглядае дзіўна. Прычыны розныя: COVID, праблемы з сэрцам, інфаркты, самагубствы, няшчасныя выпадкі… Сярод памерлых дамінуюць супрацоўнікі Дэпартаменту аховы Міністэрства ўнутраных справаў.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10