Вайна

Расея ўдарыла ракетамі па Кіеве, загінуў прынамсі адзін чалавек

Наступствы ракетнага ўдару ў Галасееўскім раёне Кіеву
Наступствы ракетнага ўдару ў Галасееўскім раёне Кіеву, Украіна. 20 снежня 2024 года. Фота: КМВА / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Расейскія войскі ўчынілі чарговую атаку ракетамі і дронамі па ўкраінскіх гарадах ранкам 20 снежня. У Кіеве аскепкі ракет упалі ў некалькіх раёнах, загінуў прынамсі адзін чалавек, параненыя як мінімум 9 чалавек.

Уладзімір Зяленскі. Фота: president.gov.ua

«Проста адмарозкі». Зяленскі адказаў на прапанову Пуціна «памерацца» ваеннай тэхнікай

Вайна

Каля 7 раніцы паводле кіеўскага часу расейскія войскі нанеслі ўдар па Кіеве балістычнымі ракетамі. Мэр Кіеву Віталій Клічко паведаміў, што выявілі цела аднаго загінулага, пацярпелі 9 чалавек, з іх 4 шпіталізаваныя.


Абноўлена. Паветраныя сілы Украіны паведамілі, што 20 снежня былі збітыя пяць балістычных ракетаў «Искандер-М» і 40 беспілотнікаў тыпу іранскіх «Shahed», яшчэ 20 беспілотнікаў былі «лакацыйна страчаныя» без негатыўных наступстваў. Агулам Расея запусціла па Украіне 65 беспілотнікаў. У ноч на 20 снежня з Расеі па Украіне таксама запускалі кіраваную ракету «Х-59/69».


Абноўлена. Паводле звестак маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», каля 0:40 у Беларусь заходзіў адзін расейскі дрон, пралятаў над Гомлем. У гэты час у Баранавічах паднялі дзяжурны самалёт-знішчальнік, які лятаў да 3 гадзінаў ночы. Акрамя таго, а 8-й раніцы праз Беларусь у бок Чарнігаўшчыны праляцела як мінімум адна ракета, а магчыма, і некалькі.


У Галасееўскім райне аскепкі ракет пашкодзілі офісны будынак, загарэліся 5 машынаў. У Саламянскім і Шаўчэнкаўскім раёнах – нежылыя будынкі. Акрамя таго, у выніку начной атакі дронамі загарэўся склад у Барыспальскім раёне Кіеўскай вобласці. У выніку пашкоджання цепламагістралі без ацяплення засталіся 630 жылых будынкаў, 16 медычных установаў, 17 школаў і 13 дзіцячых садкоў.

Атакавалі і іншыя часткі Украіны. У выніку артылерыйскіх абстрэлаў Херсону загінуў адзін чалавек, параненыя 11, без электрычнасці засталіся да 60 тысяч чалавек. У Крывым Розе ў выніку атакі ў ноч на 20 снежня былі параненыя пяць чалавек, у тым ліку 15-гадовая дзяўчынка.


Гэтая атака адбылася на наступны дзень пасля рэзкіх выказванняў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на адрас Уладзіміра Пуціна. 19 снежня Пуцін на «прамой лініі» прапанаваў Украіне выбраць месца ў Кіеве, куды Расея нанясе наступны ўдар. Зяленскі назваў Пуціна «адмарозкам», пазней у сацсетках выказаўся матам.


Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман лічыць, што ўдар наўрад ці звязаны з гэтымі выказваннямі, а хутчэй прымеркаваны да прафесійнага свята Пуціна: «Дня чэкіста», то бок Дня супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10