навіны

У Новы год – з новымі падаткамі. Які падатак з’явіцца і якія вырастуць у 2025 годзе

Беларускія рублі
Беларускія рублі. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У 2025 годзе павялічацца акцызы на алкаголь і тытунь, падаткі на зямлю і нерухомасць, транспартны падатак, падатак прыбытак мабільных аператараў і іншае. З’явіцца падатак на крыптавалюты для Парку высокіх тэхналогіяў.

Колькі падаткаў плацяць у Беларусі
Колькі падаткаў у Беларусі насамрэч бяруць з сярэдняга заробку. Палічылі з эканамісткай навіны

Закон, які ўносіць змены ў Падатковы кодэкс Беларусі, быў афіцыйна апублікаваны 20 снежня на Pravo.by. Асноўныя змены такія.


• Новы падатак – на аперацыі з токенамі (у тым ліку з крыптавалютамі). Ён не тычыцца фізічных асобаў. Але рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогіяў давядзецца плаціць 9 % ад валавага прыбытку ад аперацыяў з токенамі.


• Падаткі на здачу ў арэнду жытла і гаражоў таксама павялічацца праз рост ставак падаходнага падатку ў фіксаваных сумах: у Менску за адзін пакой – з 47 да 50 рублёў, у абласных гарадах – з 44 да 46 і гэтак далей. Стаўкі на старонцы 81.


• Адзіны падатак для фізічных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў таксама вырасце, новыя стаўкі на старонках 98–102. Напрыклад, падатак за рэпетытарства ў Менску вырасце са 176 да 186 рублёў, за рамонт музычных інструментаў у Менскім раёне – з 252 да 266 рублёў.

Людзі пераходзяць пешаходны пераход на Нямізе. Менск, Беларусь. 12 лютага 2023 года. Фота: Natalia Kolesnikova / AFP / East News
Колькі сабе і колькі дзяржаве? Палічылі падаткі і заробкі Аналітыка

• Падатак на першую кватэру па-ранейшаму складае 0,1 % ад цаны квадратнага метру. Ён вырасце праз рост вызначанай цаны квадратнага метру. Расцэнкі можна знайсці на старонцы 105 закону: напрыклад, у Менску 1 м² кватэры ў шматкватэрным доме ацанілі ў 1020 рублёў, тады як раней ацэньвалі ў 968 рублёў.


• Транспартны падатак таксама вырасце: напрыклад, за легкавік масай да 1,5 тоны на год трэба будзе плаціць ужо не 66, а 70 рублёў. Новыя стаўкі транспартнага падатку – на старонках 103–104.


• Парог для падвышанага падаходнага падатку ў 25 % узнялі з 200 тысяч да 220 тысяч рублёў.


• Аператары сотавай сувязі цяпер будуць плаціць 30 % ад прыбытку ўжо не часова, а на пастаяннай аснове.


• Ад падатку на сабак вызваляць некаторыя катэгорыі грамадзянаў.

Цукеркі з казкамі ад падаткавікаў. Фота: Blizko.by
Цукеркі «Спартак» цяпер прадаюцца разам з казкамі ад… падаткавікаў навіны

Змяняюцца і іншыя падаткі і акцызы. Міністэрства падаткаў і збораў апублікавала каментары да зменаў у акцызах, спрошчанай схеме абкладання падаткамі, падатках у свабодных эканамічных зонах, адзіным падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі і іншым.


Гэтыя змены ў Падатковы кодэкс былі апублікаваныя ў адзін дзень з бюджэтам Беларусі на 2025 год. Рост падаткаў не кампенсуе дэфіцыту бюджэту, які складзе 4,46 млрд рублёў.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10