навіны

Апублікавалі бюджэт Беларусі на 2025 год: дэфіцыт, рост выдаткаў на войска і сілавікоў

Беларускія рублі
Беларускія рублі. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Рост выдаткаў абганяе рост паступленняў у бюджэт, дэфіцыт мае скласці 4,46 млрд рублёў. І гэта пры тым, што вялізны трансфер у бюджэт Беларусі мае забяспечыць Расея. Без гэтага трансферу дэфіцыт бюджэту быў бы ўдвая большым.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Міністэрства фінансаў РБ. Фота: neg.by

«Вялікае адхіленне ад рэчаіснасці». Што не так з бюджэтам Беларусі налета?

Аналітыка

Закон аб рэспубліканскім бюджэце Беларусі на 2025 год быў афіцыйна апублікаваны 20 снежня на Pravo.by. У ім прадугледжаныя выдаткі на 50 295 161 979 беларускіх рублёў і даходы ў 45 835 837 522 рублёў – дэфіцыт складае 4 459 324 457 рублёў або 1,28 млрд долараў паводле курсу Нацыянальнага банку на момант публікацыі. Гэты закон аб бюджэце быў ухвалены Аляксандрам Лукашэнкам 13 снежня.


Савету міністраў даручана цягам трох месяцаў прыняць захады ў рэалізацыі бюджэту, абласным і менскаму Саветам дэпутатаў – «своечасова» прыняць мясцовыя бюджэты. Гэтыя загады набылі моц з публікацыяй закону, іншыя пункты набудуць моц 1 студзеня 2025 года.


Як і паведамлялася раней, найбуйнейшым выдатковым артыкулам будзе агульнадзяржаўная дзейнасць – 46,5 % усіх выдаткаў бюджэту. Сюды ўваходзяць выплаты на абслугоўванне дзяржаўнага доўгу (Br 4,74 млрд), міжбюджэтныя трансферты мясцовым бюджэтам і пазабюджэтным фондам (Br 12,32 млрд), дзейнасць дзяржаўных органаў агульнага прызначэння (Br 1,37 млрд).


Амаль на траціну будуць павялічаныя выдаткі на нацыянальную абарону – на гэтыя мэты запланавана вылучыць Br 4,73 млрд. Яшчэ Br 5,34 млрд будуць скіраваныя на судовую ўладу, праваахоўную дзейнасць і гарантаванні бяспекі (рост на 14,3 %). Нацыянальная эканоміка – Br 7,59 млрд, ахова здароўя – Br 2,78 млрд, адукацыя – Br 2,18 млрд, фізічная культура, спорт, культура і прапаганда – Br 0,86 млрд.

Калаж выяваў праекту «Мой бюджэт». Выява: Mojbudzhet.com

Як здабыць грошы мясцовых бюджэтаў на ініцыятывы беларусаў? З’явіўся сайт з падказкамі

навіны

Асноўныя даходы маюць прынесці падаткі на тавары, работы і паслугі (Br 22,94 млрд), падаткі ад вонкаваэканамічнай дзейнасці (Br 8,01 млрд) і падатак на прыбытак (Br 2,79 млрд).


Плануецца, што непадатковыя крыніцы даходаў складуць Br 4,63 млрд. Яшчэ Br 6,73 млрд прыйдуць у форме бязвыплатных паступленняў, у тым ліку Br 4,37 млрд – ад замежных дзяржаваў. У прыватнасці, чакаецца міжбюджэтны трансферт з расейскага бюджэту, прадугледжаны дамоваю аб агульных прынцыпах падаткаабкладання паводле ўскосных падаткаў.


Дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту плануецца прафінансаваць за кошт унутраных і вонкавых крыніцаў. Гэта ў асноўным нявыкарыстаныя рэшткі бюджэтных сродкаў мінулых гадоў (Br 5,93 млрд) і новыя запазычанні. Налета плануецца прыцягнуць на ўнутраным і вонкавых рынках больш як Br 8,3 млрд, пры гэтым выплаты паводле раней нададзеных крэдытаў і пазыкаў складуць Br 10,6 млрд.


Упершыню Беларусь плануе выплаціць у пагашэнне вонкавых даўгоў больш, чым прыцягнуць запазычанняў з-за мяжы. Але ліміт вонкавай запазычанасці прапанавана павялічыць на 200 млн долараў, да 19,2 млрд долараў.


«Экономическая газета» адзначала, што агулам бюджэт на 2025 год шмат у чым паўтарае структуру сёлетняга бюджэту. Але «застаецца незразумелым, за кошт якіх унутраных крыніцаў урад плануе прыцягнуць неабходныя сродкі, а таксама забяспечыць паступленне міжбюджэтных выплатаў ад Расеі ва ўмовах чаканага зніжэння коштаў нафты». Таксама «няясныя і іншыя зыходныя звесткі і параметры, што выкарыстоўваліся пры фармаванні бюджэту, напрыклад, рост курсаў замежных валютаў».

Таксама глядзіце ў выданні:

Якуб Хруст, Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10