Таксама ў краіне можна назіраць больш як двухразовы рост спажывання электрычнай энергіі на станцыях запраўкі.
«Апераджальныя тэмпы будаўніцтва зараднай інфраструктуры стварылі ўсе перадумовы для таго, каб нашы жыхары змаглі выкарыстоўваць электратранспарт у якасці свайго асноўнага сродку перамяшчэння. Мы ў гэтым годзе назіраем больш чым двухразовае павелічэнне колькасці электрамабіляў у краіне», – заявіў намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз 19 снежня на прэс-канферэнцыі ў БелТА.
Па ягоных словах, у канцы мінулага года гэтая лічба набліжалася да 10 тысяч, а зараз колькасць электрамабіляў у краіне больш за 21 тысячу.
Тэса Анэйда belsat.eu