навіны

Берасцейскія мытнікі канфіскавалі пазалочаны ровар

Крыніца: Камітэт судовых экспертызаў Беларусі
Крыніца: Камітэт судовых экспертызаў Беларусі
podpis źródła zdjęcia

У пункце пропуску «Варшаўскі мост» мужчына, які накіроўваўся з Польшчы ў Беларусь, спрабаваў увезці па «зялёным калідоры» разабраны ровар.

Ён растлумачыў, што купіў ровар у Менску па аб'яве за 250 долараў, а ў Польшчы яго рамантаваў. Але мытнікі яму не паверылі і забралі ровар на экспертызу.

Эксперты вырашылі, што гэта рэдкі ровар, які выпусцілі ў колькасці 50 штук, ён мае «дэталі ад вядучых сусветных вытворцаў» з карбону, керамікі і каштоўных металаў, а покрыўкі ў яго ад вытворцы шын для «Формулы-1».

«Рама і некаторыя іншыя элементы пакрытыя сусальным золатам», – піша Камітэт судовых экспертызаў Беларусі.

З улікам камплектнасці і зносу эксперт ацаніў веласіпед у 62 тысячы беларускіх рублёў (каля 19 тысяч долараў).

Мужчыну чакае штраф 10-30% кошту незадэклараванага тавара.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10