аналтыка

Галоўная праблема – грошы. Беларуская Рада культуры падвяла вынікі 2024 года

Дыскусія «Вынікі 2023 года: падзеі, тэндэнцыі, прагнозы».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Дыскусія «Вынікі 2023 года: падзеі, тэндэнцыі, прагнозы». Вільня, Літва. 17 снежня 2023 года. Фота: Vadzim Zamiroŭski / byculture.org

Скарачэнне фінансавання, усё большы разрыў паміж дзеячамі ў Беларусі і за мяжой, у той жа час – ажыўленне культурнага жыцця ўнутры краіны. З якімі вынікамі і выклікамі беларуская культура развітваецца з 2024 годам і сустракае 2025 год? Гэтым пытанням былі прысвечаныя Круглы стол «Вынікі 2024 года ў беларускай культуры: тэндэнцыі, адкрыцці, чаканні», які прайшоў у Вільні 18 снежня, а таксама грунтоўнае даследаванне Рады культуры «Поле незалежнай беларускай культуры 2024: актары, выклікі, будучыня». Распавядаем пра галоўныя тэзісы.