навіны

ЕЗ заклікае вызваліць затрыманага ў Беларусі працаўніка

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Sergei Gapon / AFP / East News
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Sergei Gapon / AFP / East News
podpis źródła zdjęcia

Еўрапейская служба замежнапалітычнай дзейнасці і дыпламатычны корпус ЕЗ заклікаюць улады Беларусі вызваліць Мікалая Хілу, работніка дэлегацыі ЕЗ у Беларусі.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», Мікалай Хіла, прапаведнік царквы ЕХБ «Дабравесце», быў затрыманы 24 красавіка гэтага года і застаецца ў СІЗА.


Паводле «Politico», Хілу яшчэ 24 красавіка затрымаў КДБ перад офісам дэлегацыі ЕЗ у Менску. Іншы чыноўнік паведаміў выданню, што Хілу пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 4 да 12 гадоў.


На 23 снежня прызначаны разгляд крымінальнай справы супраць Хілы ў Менскім гарадскім судзе, яго вінавацяць у закліку да санкцыяў і расколе грамадскай згоды.


«Мы заклікаем улады Беларусі вызваліць яго неадкладна», – заявіла Аніта Гіпэр, прэс-сакратарка ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі. – «Мы падымалі пытанне пра яго пры ўсіх нашых кантактах з Беларуссю».


Паводле Гіпэр, дэлегацыя Еўразвязу «падтрымлівае рэгулярныя кантакты з сям'ёй і адвакатам Хілы ды ўважліва сочыць за хадою справы».

Таксама глядзіце ў выданні:

Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10