Зафіксаванае рэзкае павелічэнне паставак у Беларусь з акупаваных Расеяй тэрыторыяў Украіны – з 10 тысяч тонаў за 2020–2023 гады да больш як 25 тысяч тонаў за дзевяць сёлетніх месяцаў. І гэта ў 2,5 разу перавышае аб'ёмы за папярэднія чатыры гады, узятыя разам.
Як піша belzhd.com, у 2024-м змяніўся склад асноўных грузаў. Калі раней большая частка паставак прыпадала на вугальныя руды і спадарожныя грузы, то цяпер гэта пракат металаў і вырабы з яго.
Толькі сёлета ў РБ з ДНР / ЛНР паставілі:
- Сталь ліставую –13 179 тонаў;
- Гліну (каалін) – 5850 тонаў;
- Смолы каменнавугальныя – 3540 тонаў;
- Ліставыя штрыпсы –1380 тонаў;
- Ліцейны кокс – 526 тонаў;
- Бэлькі і швелеры N 10 – 12–276 тонаў;
- Дыябазавыя парашкі – 260 тонаў;
- Бэлькі і швелеры іншых тыпаў – 414 тонаў.
Пастаўкі здзяйсняюцца ў асноўным праз чыгунку. Афіцыйным і пакуль адзіным адпраўніком усіх грузаў у РБ ёсць ТАА «ФЛОРАНС», зарэгістраванае, як высветлілася, у Маскве.
Вядома, што грузы з акупаваных тэрыторыяў атрымалі 14 беларускіх прадпрыемстваў. У тым ліку – БелАЗ, МАЗ, «Керамін», Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання, «Магілёўтрансмаш».
Таксама глядзіце ў выданні:
Надзея Вольная belsat.eu