навіны

Беларусь і Расея падпісалі пагадненне аб парадку ўзаемнага выканання судовых пастановаў

Здымак носіць ілюстрацыйны характар
Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: ain.ua
podpis źródła zdjęcia

На паседжанні аб'яднанай калегіі міністэрстваў юстыцыі 18 снежня ў Маскве Беларусь і РФ падпісалі пагадненне аб парадку ўзаемнага выканання судовых пастаноў.

Згодна з дакументам, акты судоў агульнай юрысдыкцыі ў справах спагнання даўгоў будуць узаемна выконвацца дзвюма краінамі, цытуе прэс-службу Мінюсту РФ «Позірк».


«Пагадненне ... істотна пашырае спрошчаны рэжым узаемнага выканання судовых актаў, распаўсюджваючы яго на акты судоў агульнай юрысдыкцыі, якія прадугледжваюць абавязанні пазычальніка ў выплаце на карысць спагнанніка грашовых сродкаў, прадугледжвае выразныя гарантыі захавання правоў спагнанніка і пазычальніка», – адзначыў міністр юстыцыі РФ Канстанцін Чуйчанка.


Таксама бакі «абмеркавалі хаду выканання асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024–2026 гады, разгледзелі прапановы наконт гарманізацыі заканадаўства аб выканаўчым вядзенні, у тым ліку наконт уніфікацыі падыходаў да вяртання спагнання на маёмасць пазычальнікаў – юрыдычных асобаў, а таксама вызначылі далейшыя крокі аказання прававой дапамогі ў цывільных, гаспадарчых справах у электронным выглядзе».


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10