Урад Польшчы выключыў гэтую прапанову з праекту новага закона аб доступе замежнікаў да рынку працы.
Ініцыятарам такой меры выступіла Міністэрства працы Польшчы, якое лічыць, што бізнэс злоўжывае грамадзянска-прававымі дамовамі, каб не плаціць лішнія падаткі. А вось Міністэрства развіцця ў выніку заблакавала новаўвядзення, паведаміў 18 снежня міністр развіцця і тэхналогій Кшыштаф Пашык.
Напрыклад, Мінпрацы ўказвала, што ў 2023 годзе 70% дазволаў на працаўладкаванне замежнікаў тычылася найму па «umowa zlecenie» ці падобных дамовах. Міністэрства лічыць, што такія формы працаўладкавання не забяспечваюць належнай сацыяльнай абароны працаўнікоў-іншаземцаў.
Бізнэс выступаў супраць працы толькі па «umowa o pracę», таму што гэта прывядзе да пашырэння шэрых схемаў найму і браць замежнікаў на працу шмат хто будзе ўвогуле без афармлення. Пры гэтым для легальнага бізнэсу толькі павялічацца выдаткі на персанал.
У выніку ўрад Польшчы пагадзіўся і выключыў гэтую прапанову з праекту новага закона.
Тэса Анэйда belsat.eu