Украінца Івана Ліхалата і беларусаў Барыса Пухальскага ды Івана Бародзіча судзілі ў Менскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. Суд праходзіў з 22 кастрычніка.
Паводле версіі Генпракуратуры, абвінавачаныя «цягам 2023 года ў рамках злачыннага ўзаемадзеяння з прадстаўнікамі ўкраінскіх спецыяльных службаў збіралі і падавалі ім цікавыя звесткі, а таксама выконвалі іншыя супрацьпраўныя заданні, што маглі нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».
Цяпер Генпракуратура Беларусі абвясціла агульны прысуд, заўважыла «Наша Ніва». Барыса Пухальскага і Івана Ліхалата абвінавацілі ў спробах падрыву на ўчастку чыгункі ў Талачынскім раёне. Дзеянні Пухальскага дадаткова кваліфікаваліся як незаконны абарот выбуховых прыладаў і здрада дзяржаве, а дзеянні Ліхалата – як агентурная дзейнасць. Іван Бародзіч абвінавачваўся ў здрадзе дзяржаве і неданясенні пра планаваныя і рыхтаваныя злачынныя дзеянні.
У выніку абвінавачаным прызначалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 11 да 25 гадоў. Колькі каму гадоў далі дакладна, Генпракуратура не стала ўдакладняць.
Тэса Анэйда belsat.eu