Шуфлядка

Сёння ў адвэнт-календары «Белсату» – Лёва Бі-2!

Беларускі музыка, паэт і адзін з заснавальнікаў гурта «Бі-2» Лёва. Фота: Белсат
Беларускі музыка, паэт і адзін з заснавальнікаў гурта «Бі-2» Лёва. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Штодня да 25 снежня «Белсат» адкрывае новыя цікавінкі пра вядомых беларусаў і беларусак у сваім адвэнт-календары. Глядзіце анкеты з адказамі і трымайце добры настрой ужо зараз!

Сёння ў акенцы № 23 святочнага календара наш перадапошні герой – беларускі музыка, паэт і адзін з заснавальнікаў гурта «Бі-2» Лёва. За 35 гадоў існавання гурт выпусціў 11 студыйных альбомаў, апошні з іх выйшаў у 2022 годзе.

У 2020-м музыкі падтрымалі пратэсты супраць сфальсіфікаваных вынікаў выбараў у Беларусі. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі ва Украіне гурт «Бі-2» выступіў супраць вайны і адмовіўся праводзіць канцэрты пад мілітарысцкай сімволікай, у выніку чаго Лёва атрымаў у Расеі статус замежнага агента, а гурт – забарону на канцэрты. У студзені 2024 года шэсць удзельнікаў гурта «Бі-2» некалькі дзён правялі ў міграцыйнай турме Тайланду, дзе ім пагражалі дэпартацыяй у Расею.

Цяпер Лёва жыве ў Іспаніі, Шура – у ЗША, а гурт ладзіць еўрапейскае турнэ. Месяц таму музыкі былі героямі беларускай праграмы «Без рэтушы».

13 шчырых адказаў Лёвы чытайце ніжэй:

Анкета Лёвы для адвэнт-календара. Фота: Белсат
Анкета Лёвы для адвэнт-календара. Фота: Белсат

1. Галоўная падзея гэтага года для вас: Нарэшце з'ездзіў у Ісландыю

2. Апішыце гэты год адным словам: Цікавы :)

3. Якім персанажам вы б апрануліся на Каляды? Кракадзілам (у мяне ёсць такі касцюм)

4. Самы шчаслівы момант 2024 года: Выхад відэа на песню «Не злуй маіх анёлаў»

5. А галоўны фэйл: Пра гэта і так усе ведаюць :)

6. Якая беларуская навіна ўразіла вас больш за ўсё ў гэтым годзе? А што, былі навіны?

7. З кім з беларусаў вы хацелі б пазнаёміцца? Раблю гэта рэгулярна і з задавальненнем

8. Якая песня ў вас гучала часцей за ўсё ў гэтым годзе? Я люблю цішыню (гэта не назва песні, проста люблю цішыню)

9. Хто з беларусаў стаўся для вас асабістым адкрыццём года? Святлана Алексіевіч (дабраўся да ейнай кнігі «Час сэканд-хэнд»)

10. Ваш любімы калядны фільм: «Грынч – выкрадальнік Раства» з Джымам Кэры

11. Топ-3 вашых улюбёных месцаў на Зямлі: Іспанія, Латвія, Малдова

12. Вашая мара на наступны год: Ёсць яшчэ тыдзень разабрацца з марамі на гэты год

13. Што б вы пажадалі беларусам у новым годзе? Вы і так гэта ведаеце, пажаданне ў нас ва ўсіх агульнае

Паглядзець папярэднія адказы герояў можна тут, а ўжо заўтра вас чакаюць апошняе акенца адвэнт-календара і апошні ў гэтым годзе герой.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10