Міліцыя знайшла гарадзенца, які два дні таму чамусьці скраў навагоднюю інсталяцыю, а дакладней – «заднюю частку» Каляднага Дзеда.
Здарэнне адбылося ў ноч на панядзелак у цэнтры Горадні. Два маладзёны ішлі вуліцаю, адзін з іх падышоў да ўваходу бару і забраў навагоднюю дэкарацыю – ніжнюю палову Каляднага Дзеда, які нібыта лезе ў акно, каб пакласці падарункі.
Вылічыць мясцовага Грынча міліцыя здолела з дапамогаю запісаў з вулічных відэакамераў. 25-гадовага мужчыну знайшлі праз два дні пасля інцыдэнту – 18 снежня. Выявілася, што падчас здзяйснення злачынства ён дзеяў у нецвярозым стане.
Паведамляецца, што найбліжэйшым часам дэкарацыю вернуць уладальнікам.
Надзея Вольная belsat.eu