Naviny

Беларусь будзе адным з прыярытэтаў ЕЗ падчас старшынёўства Варшавы

Павел Латушка падчас сустрэчы з Гэнрыкаю Масьціцкаю-Дэндыс
Павел Латушка падчас сустрэчы з Гэнрыкаю Масьціцкаю-Дэндыс. Фота: АПК

17 снежня на сустрэчы з намеснікам кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК), кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Паўлам Латушкам намесніца міністра замежных справаў Польшчы Гэнрыка Масьціцка-Дэндыс заявіла, што Беларусь стане адным з прыярытэтаў падчас старшынёўства Польшчы ў Еўразвязе.