навіны

Пайшоў з жыцця дэпутат незалежнасці Мікалай Крыжаноўскі

Мікалай Крыжаноўскі
Мікалай Крыжаноўскі. Фота: RFE/RL
podpis źródła zdjęcia

Памёр палітык, дэпутат апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 1990–1995 гадоў Мікалай Крыжаноўскі. Да свайго 88-годдзя ён не дажыў два тыдні.

«17 снежня не стала Мікалая Кірылавіча Крыжаноўскага – дэпутата незалежнасці, моцнага беларуса, шчыра адданага Бацькаўшчыне – Беларусі», – піша Зянон Пазняк у Facebook.


«Мікалай Кірылавіч быў адным з аўтараў Дэкларацыі аб сувэрэнітэце, эканамічных праграмаў і законапраектаў БНФ, сябрам КХП БНФ. А таксама – найстарэйшым сярод удзельнікаў галадоўкі дэпутатаў БНФ супраць антыканстытуцыйнага рэфэрэндуму 11-12 красавіка 1995 года»,згадвае пра яго Сяргей Навумчык.


Мікалай Крыжаноўскі нарадзіўся 1 студзеня 1937 года ў Бабруйску. Скончыў Паўночна-Заходні політэхнічны інстытут у Ленінградзе. У Вярхоўным Савеце ХІІ склікання ўваходзіў у камісію ў справе развіцця прамысловасці, энергетыкі, транспарту, сувязі і інфарматыкі, а таксама ў часовую камісію ў пытанні прывілеяў. Акрамя таго, быў чальцом ценявога кабінету (ураду) апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, уваходзіў у камітэт барацьбы з карупцыяй.


«Мне пашчаслівілася спатыкаць у жыцці шмат чэсных, разумных, сумленных і справядлівых людзей у найвышэйшым сэнсе гэтых слоў. Мікалай Кірылавіч быў адным з іх. Найвыдатнейшы чалавек», – адгукаецца пра яго Зянон Пазняк.

Таксама глядзіце ў выданні:

Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10