навіны

Кітай павялічыў бязвізавы транзіт для беларусаў да 10 содняў

Кітай
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Photo by Cheng Xin / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Тэрмін бязвізавага транзіту ў Кітаі для грамадзянаў Беларусі падоўжаны да 240 гадзінаў (10 содняў), паведамляе Sputnik Беларусь са спасылкай на Дзяржаўнае ўпраўленне па справах міграцыі КНР.

Новыя правілы пачалі дзейнічаць з 17 снежня. Раней беларусы мелі права на бязвізавы транзіт цягам 144 гадзінаў (6 содняў).


Таксама пашыраны спіс пунктаў перасячэння мяжы з правам бязвізавага транзіту – дадалі яшчэ 21, і цяпер іх агулам 60 у 24 адміністратыўных адзінках.


Для бязвізавага транзіту замежніку трэба мець пры сабе дакумент, які дае права на міжнародную паездку і мае тэрмін дзеяння не меньшы за тры месяцы, а таксама квіткі ці іншае пацверджанне вандроўкі праз Кітай.


Надоечы авіякампанія «Air China» абвесціла пра запуск прамога рэйсу паміж Менскам і кітайскім горадам Сіанем. Вылеты будуць ажыццяўляцца з 28 снежня кожную суботу ў 20:40 з Нацыянальнага аэрапорту «Менск».


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10