Gistoryi

Немагчыма рухацца наперад, калі не вызначыць, што нармальна, а што не. Павел Гаўлічак пра люстрацыю

Павел Гаўлічак. Фота: Gustaf Mantel / Yle
Павел Гаўлічак. Фота: Gustaf Mantel / Yle

Дыктатуры могуць трымацца дзесяцігоддзямі, а абрынуцца – за некалькі дзён. Але дыктатары не кіруюць у адзіночку. Што рабіць з тысячамі функцыянераў, якія дапамагаюць аўтарытарным кіраўнікам пераследваць сваіх грамадзян і весці войны супраць чужых? Люстрацыя – так гучыць адказ многіх краін, якія ад дыктатуры пераходзілі да дэмакратыі. Што такое люстрацыя, навошта яна патрэбна і як правільна яе правесці? Пра гэта мы паразмаўлялі з чэшскім палітолагам, супрацоўнікам даследчага цэнтру Асацыяцыі па міжнародных пытаннях Паўлам Гаўлічкам.