навіны

Расея як маршрут дастаўкі грошай? «BELPOL» – пра абмежаванне на зняцце гатоўкі

грошы
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: vgr.by
podpis źródła zdjęcia

Нацыянальны банк Беларусі 17 снежня паведаміў пра часовае абмежаванне на зняцце наяўных грошай з картак замежных банкаў, а таксама на папаўненне гэтых картак неідэнтыфікаванымі фізічнымі асобамі. Навошта былі ўведзеныя такія захады? Мы папрасілі пракаментаваць прадстаўніка «BELPOL» Уладзіміра Жыгара.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: 1prof.by
Небяспечных «хуткіх» грошай паболела ў Беларусі за год на траціну Аналітыка

З 20 снежня 2024 года да 1 лютага 2025 года ў банкаматах беларускіх банкаў зняць з адной карткі, эмітаванай банкам-нерэзідэнтам, можна будзе не больш за 25 базавых велічыняў (1000 рублёў) цягам месяца. Атрымаць гатоўку большага аб’ёму можна будзе ў касе банку з прад'яўленнем дакументу, што пацвярджае асобу.


Папаўненне рахункаў фізічных асобаў праз інфакіёск будзе магчыма толькі з выкарыстаннем карткі з ідэнтыфікацыяй яе трымальніка. Таксама гэтую аперацыю можна будзе здзейсніць у касах банкаў, паказаўшы дакумент, што пацвярджае асобу.


Нацбанк патлумачыў, што пастанова была прынятая з улікам аператыўнай інфармацыі, якая ёсць у сілавікоў, «у мэтах зніжэння рызыкаў здзяйснення рознага роду супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні грамадзянаў і юрыдычных асобаў».


Прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар сумняецца, што насамрэч ёсць нейкая аператыўная інфармацыя. Хутчэй за ўсё, проста рэалізуецца комплекс захадаў, што, як мяркуюць сілавікі, «могуць засцерагчы пэўны маршрут ад рызыкі нейкай міфічнай дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі». Нацбанк увёў гэтыя правілы ў перадвыбарчы перыяд у кантэксце мінулых гадоў, каб яшчэ больш абмежаваць людзей і каб ніякія грошы не паступалі ў краіну звонку, сцвярджае Жыгар.


Пастанова датычыць картак банкаў-нерэзідэнтаў, у тым ліку расейскіх. Беручы пад увагу колькасць грамадзянаў РФ, якія наведваюць Беларусь, можна меркаваць, што менавіта расейскія карткі сярод тых, з якіх замежнікі здымаюць большасць сродкаў у беларускіх банкаматах. Ці можна ўважаць, што беларускія ўлады бачаць у перыяд выбараў небяспеку ў тым ліку з боку Расеі? Паводле Уладзіміра Жыгара, у пэўным сэнсе так.

,,

«Улады выдатна разумеюць, што ёсць розныя маршруты дастаўкі грошай на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. У Расеі шмат чаго купляецца і прадаецца, і РФ могуць разглядаць як маршрут дастаўкі грашовых сродкаў. У цяперашні момант рэжым так баіцца ўсяго, што не будзе падзяляць краіны на сяброўскія і несяброўскія. У перыяд выбараў яны проста максімальна купіруюць любыя магчымасці паступлення грошай звонку, каб усё кантраляваць», – кажа прадстаўнік «BELPOL».


Яшчэ адна з прычынаў абмежаванняў можа быць у тым, што сілавікі хочуць максімальна зменшыць уласныя рызыкі ў перадвыбарчы час, мяркуе Уладзімір Жыгар:


«А калі штосьці адбудзецца, яны змогуць абараніць сваю пазіцыю тым, што праведзеныя пэўныя дзеянні сумесна з Нацбанкам, усё, што было магчыма, яны рабілі».


Выбары прэзідэнта ў Беларусі адбудуцца 26 студзеня 2025 года.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10