навіны

Рост ВУП у Беларусі запавольваецца чатыры месяцы запар

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com
podpis źródła zdjęcia

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені – лістападзе 2024 года склаў Br 224,2 млрд у цяперашніх цэнах. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: 1prof.by
Небяспечных «хуткіх» грошай паболела ў Беларусі за год на траціну Аналітыка

У супастаўных цэнах ён вырас на 3,9 %, што менш, чым за папярэднія месяцы. За студзень – кастрычнік ВУП Беларусі вырас на 4,2 %. За дзевяць месяцаў ён складаў 4,5 %, за восем – 4,9 %, за сем – 5,5 %. Ліпень стаў апошнім месяцам у 2024 годзе, калі тэмпы росту ВУП краіны раслі.

Цяперашнія тэмпы росту ВУП пакуль на 0,1 адсоткавага пункту вышэйшыя за запланаваныя ўладамі ў прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2024 год.

Аб’ём сельскагаспадарчай вытворчасці ў лістападзе склаў Br 2,18 млрд рублёў ува ўсіх катэгорыях гаспадарак. Гэта на 4,2 % больш, чым год таму.

Аб’ём прамысловай вытворчасці ў лістападзе склаў Br 16,756 млрд, скараціўшыся на 1,5 % у параўнанні з лістападам 2023 года.

Інвестыцыі ў асноўны капітал у лістападзе склалі Br 4,075 млрд. Яны знізіліся на 5,8 % у параўнанні з лістападам мінулага года.

У лістападзе было ўведзена ў эксплуатацыю 324,3 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, што на 2,5 % больш, чым год таму.


Грузаабарот у лістападзе знізіўся на 2 % у параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года і склаў 6,18 млрд тона-кіламетраў.

Абарот аптовага гандлю ў лістападзе абваліўся на 11,4 % да Br 14,1 млрд. Абарот раздробнага гандлю і грамадскага харчавання наадварот вырас на 11,5 % да 7,82 млрд.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10