навіны

Моцны вецер у Беларусі раскідаў навагоднія ялінкі і забіў пяць кароваў у кароўніку

Падзенне ялінкі праз моцны вецер. Фота: mchs.gov.by
Падзенне ялінкі праз моцны вецер. Фота: mchs.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі агучыла наступствы моцнага ветру з парывамі да 26 метраў за секунду, што абрынуўся на краіну 16 снежня.

Паводле МНС, пацярпелі 54 паселішчы, з іх 34 - на Берасцейшчыне. Пашкоджаныя дахі 21 жылога дому, адной гаспадарчай пабудовы, аднаго аб’екту сацкультбыту і 79 сельскагаспадарчых будынкаў. Мяркуючы з фота, быў пашкоджаны гістарычны драўляны будынак царквы на Берасцейшчыне.

Пашкоджаная ў выніку падзення дрэва царква. Фота: mchs.gov.by
Пашкоджаная ў выніку падзення дрэва царква. Фота: mchs.gov.by

У выніку разбурэння кароўніку ў вёсцы Ваўчкі Слонімскага раёну загінулі пяць кароваў.

Зафіксаваныя таксама 50 выпадкаў падзення дрэваў. Апроч таго, адбылося падзенне пяці навагодніх елак: трох у Горадні і па адной у Калінкавічах і Заслаўі. Пацярпелых няма.

17 снежня на большай частцы тэрыторыі Беларусі захаваецца ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі 1520 м/с. Магчымыя абрыў лініяў сувязі і электраперадачы, парушэнне электразабеспячэння, пашкоджанне слаба ўмацаваных канструкцыяў, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзенне дрэваў.

Таксама глядзіце ў сюжэце:

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10