навіны

МЗС Украіны: Беларускім чыноўнікам месца не за сталом перамоваў, а ў судзе

МЗС Украіны. Фота: DiscoverWithDima / Wikimedia
МЗС Украіны. Фота: DiscoverWithDima / Wikimedia
podpis źródła zdjęcia

Вонкавапалітычнае ведамства Украіны адрэагавала на імкненне беларускіх уладаў трапіць за стол мірных перамоваў адносна вайны ў суседняй краіне.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас візіту ў Запарожжа, Украіна. 12 снежня 2024 года. Фота: President.gov.ua
Каму трэба Лукашэнка за сталом перамоваў аб вайне ва Украіне – і якія гарантыі бяспекі патрэбныя Беларусі? Вайна

«Міністэрства замежных справаў Украіны са здзіўленнем успрыняла заяву чыноўніка беларускага вонкавапалітычнага ведамства пра тое, што Рэспубліка Беларусь нібыта прэтэндуе на „месца за сталом мірных перамоваў“, дзе яна імкнецца атрымаць нейкія „гарантыі бяспекі“», – заявілі ва ўкраінскім МЗС.

Там адзначылі, што ўлады Беларусі насуперак уласнай Канстытуцыі зрабіліся саўдзельнікамі поўнамаштабнага ўзброенага ўварвання РФ ва Украіну. А адзінай крыніцаю рэальных пагрозаў бяспекі для Беларусі ў ведамстве назвалі Расею.

«Усё, на што маюць права прэтэндаваць беларускія чыноўнікі, – гэта справядлівы разгляд у межах працэсу прыцягнення агрэсара і ягоных паслугачоў да міжнародна-прававой адказнасці за злачынства агрэсіі супраць Украіны», – гаворыцца ў заяве.

16 снежня пра жаданне ўзяць удзел у перамовах заявіў намеснік міністра замежных справаў Беларусі Юрый Амбразевіч. Ён сказаў, што Беларусь «як ніхто іншы» зацікаўленая ў мірным урэгуляванні канфлікту ва Украіне, бо «для нас важна атрымаць гарантыі нашай уласнай бяспекі». Сярод іншага дадаў: «нас не можа не турбаваць» тое, што вайна ва Украіне перайшла на расейскую тэрыторыю.

Таксама глядзіце ў выданні:

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10