навіны

Трамп: Зяленскі мусіць рыхтавацца да заключэння пагаднення аб сканчэнні вайны

Дональд Трамп
Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Дональд Трамп, абраны 47-м прэзідэнтам ЗША, у панядзелак 16 снежня даў прэс-канферэнцыю ў сядзібе Мар-а-Лага ў Флорыдзе. У прамове палітык закрануў пытанне сканчэння вайны ва Украіне, у чым нібыта ўжо ёсць «невялікі прагрэс».

Трамп заявіў, што ягоная каманда гатовая кантактаваць з Уладзімірам Зяленскім і Уладзімірам Пуціным дзеля дасягнення міру. Абраны прэзідэнт ЗША распавёў, што ўжо атрымаў сігналы ад Украіны, якія кажуць пра імкненне да міру і завяршэння канфлікту, і што Зяленскі мусіць рыхтавацца да заключэння пагаднення з Пуціным аб сканчэнні вайны.

,,

«Трэба заключыць здзелку», – сказаў будучы кіраўнік ЗША.


Доналд Трамп. Фота: Michael M. Santiago / Getty Images
Часопіс «Time» абвясціў Доналда Трампа чалавекам года навіны

Трамп выказаў спадзяванне, што дасягнуць міру атрымаецца яшчэ да ягонай інаўгурацыі ў студзені 2025 года. Палітык падкрэсліў, што не запрашаў на цырымонію Зяленскага, аднак гатовы прыняць яго.


Таксама Трамп зазначыў, што пасля ўступлення на пасаду прэзідэнта можа перагледзець умовы выкарыстання амерыканскіх дальнабойных ракет Украінай і што ўвогуле лічыць гэты дазвол адміністрацыі Байдэна памылковым.


На пытанне журналістаў, ці павінна Украіна саступіць Расеі частку сваёй тэрыторыі, Трамп адказаў, што «там няма ніводнага будынку і людзі туды не вернуцца», а на аднаўленне знішчаных расейскай арміяй украінскіх гарадоў можа сысці 100 гадоў.


Трамп таксама выказаўся пра страты Украіны і Расеі ў вайне, і зазначыў, што яны нашмат большыя, чым паведамляецца афіцыйна: маўляў, яму паказалі здымкі палёў бітваў, усыпаных целамі, якія нагадваюць некаторыя з жудасных фотаздымкаў часоў грамадзянскай вайны ў ЗША 1861 – 1865 гадоў.


Падчас перадвыбарнай кампаніі Дональд Трамп заяўляў, што ў выпадку свайго пераабрання скончыць вайну ва Украіне за 24 гадзіны, аднак ніколі не ўдакладняў, як менавіта ён збіраецца гэта зрабіць. У інтэрв'ю часопісу Time, апублікаваным на пачатку снежня, палітык сказаў, што ў яго быў «вельмі добры план», але калі раскрыць яго цяпер, «ён стане амаль бессэнсоўным планам».


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10