навіны

Прысуд забойцу Лізы мае стаць сігналам для ахвяраў згвалтаванняў, што змагацца варта – адвакатка

Абвінавачаны ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы ў Варшаве ў ноч на 25 лютага 2024 года Дор’ян С. у залі суда. Варшава, Польшча. 4 снежня 2024 года. Фота: Белсат
Абвінавачаны ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы ў Варшаве ў ноч на 25 лютага 2024 года Дор’ян С. у залі суда. Варшава, Польшча. 4 снежня 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Справа аб забойстве беларускі Лізы ў Варшаве важная як сігнал жанчынам, якія выжылі пасля падобных нападаў, бо раней да гвалтаўнікоў не раз ставіліся паблажліва, кажа «Белсату» адвакатка, якая прадстаўляе брата загінулай і ейнага партнёра.

У ноч на 25 лютага ў цэнтры Варшавы была згвалтаваная і забітая 25-гадовая беларуска Ліза. Злачынства шакавала і беларусаў, і палякаў. Падазраванаму ў забойстве, 23-гадоваму Дор’яну С. пагражае ад 12 гадоў да пажыццёвага зняволення, ён прызнаў віну часткова. На першым паседжанні 4 снежня суд заслухаў шакавальныя сведчанні абвінавачанага.


Другое паседжанне 16 снежня было цалкам закрытым. Адвакатка Эвэліна Здунэк, якая выступае ў гэтай справе прадстаўніцай дапаможных абвінаваўцаў (брата загінулай і ейнага партнёра) расказала «Белсату», што на гэтым паседжанні выступілі эксперты, а таксама сведкі, выкліканыя абаронай абвінавачанага. Хто менавіта выступаў, Здунэк не можа раскрыць праз закрыты характар паседжання.

Адвакатка Эвеліна Здунэк, прадстаўніца дапаможных абвінаваўцаў – брата забітай і ейнага партнёра пасля другога пасяджэння па справе Дор’яна С., абвінавачанага ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы ў Варшаве ў ноч на 25 лютага 2024 года. Варшава, Польшча. 16 снежня 2024 года.
Адвакатка Эвеліна Здунэк, прадстаўніца дапаможных абвінаваўцаў – брата забітай і ейнага партнёра пасля другога пасяджэння па справе Дор’яна С., абвінавачанага ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы ў Варшаве ў ноч на 25 лютага 2024 года. Варшава, Польшча. 16 снежня 2024 года.
Праваабаронца і феміністка Наста Базар. Варшава, Польшча. 29 чэрвеня 2024 года. Фота: Белсат

Калі не казаць пра гвалт, то яго няма? Праваабаронца Наста Базар – пра забойства беларускі Лізы, гвалт і харасмент

Гісторыі

Вырак могуць агучыць пазней, чым меркавалася: спачатку называлі дату 13 студзеня 2025 года, ды на гэты дзень 16 снежня прызначылі толькі наступныя працэсуальныя дзеянні. Ці будзе 13 студзеня агучаны вырак, залежыць ад таго, што далей адбудзецца ў справе, тлумачыць Здунэк. 


На думку прадстаўніцы дапаможных абвінаваўцаў, найвышэйшая мера пакарання – пажыццёвае зняволенне – найлепш падыходзіць для злачынства, у якім вінавацяць Дор’яна С., бо гаворка не толькі пра забойства, але і пра згвалтаванне, і пра разбой (з якога, пад пагрозай нажом, усё і пачалося). Здунэк лічыць, што вырак мусіць паўплываць на будучыню і «паказаць напрамак» у судах па справах аб злачынствах сексуальнага характару.

,,

«Памятайце таксама, што пакаранне мусіць уплываць не толькі на абвінавачанага, але і на грамадства, – заклікала Здунэк. – Бяром пад увагу тое, што відавочна ёсць чаканне з боку грамадства, з боку жанчын ёсць чаканне, што зможам выдыхнуць і адчуваць сябе ў бяспецы».


Здунэк адзначае, што ў справах аб згвалтаваннях раней даволі часта была «розная паблажлівасць» да вінаватых. Ды хоць такія злачынствы могуць не наносіць цяжкіх фізічных траўмаў, для пацярпелых яны часта становяцца надзвычайнай трагедыяй, пасля якой пацярпелыя не могуць аднавіць пачуцці бяспекі і даверу. Здунэк параўноўвае гэта з разбітым люстэркам: «Аскепкі можна зляпіць, але расколы застануцца назаўсёды».


«Калі суд сапраўды падзяляе нашу пазіцыю і прызначыць такое жорсткае пакаранне, то гэта будзе знакам для грамадства, для пацярпелых ад такога кшталту злачынстваў, што сапраўды варта змагацца за сябе ў такіх справах і змагацца за справядлівасць, таму што яна будзе дасягнутая, што сапраўды няма паблажлівасці да злачынцаў».


***


Абвінавачаны Дор’ян С. адмовіўся даваць паказанні ў судзе, а таксама адказваць на пытанні пракурора ці суддзі, пагадзіўся толькі адказаць на пытанні сваіх адвакатаў. Раней ён часткова прызнаў віну – у згвалтаванні. Але запэўніў, што забіваць дзяўчыну не хацеў. Ён дэталёва апісаў, як душыў дзяўчыну і расказаў, што гвалціў ужо непрытомную, пасля згвалтавання забраў банкаўскія карткі і тэлефон ахвяры. Казаў, што потым «не пазнаваў сябе». Выказваў здагадку, што да злачынства яму «нешта падсыпалі» ў алкаголь у бáры, бо «не ведаў, чаму згвалціў».

Таксама глядзіце ў сюжэце:

Дар’я Форман, Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10