навіны

Польшча абвесціла ў вышук беларуса па падазрэнні ў падрыхтоўцы дыверсіяў

Юрый Ворса
Юрый Ворса на фотаздымку Reuters у Харкаўскай вобласці, 12 траўня 2024 года. Крыніца: Агентство. Новости / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Польская паліцыя абвесціла ў вышук 32-гадовага грамадзяніна Беларусі Юрыя Ворсу. Яго падазраюць у працы на замежную выведку, здзяйсненні злачынства тэрарыстычнага характару, а таксама ва ўдзеле ў арганізаванай групе, паведамляе выданне «Агентство. Новости». У траўні 2024 года Юрый Ворса трапіў на фотаздымак Reuters з перадавой у Харкаўскай вобласці.

Працаўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. Фота: abw.gov.pl

У Варшаве праз падазрэнне ў дыверсіі затрымалі беларуса

навіны

«Агентство. Новости» высветліла, што Ворса – грамадзянін Беларусі, скончыў ПТВ, працаў на заводах, санітарам на хуткай дапамозе, ахоўнікам у начных клубах. У 2021 – 2022 гадах атрымліваў заробак ад Беларускай федэрацыі футболу.


З 17 гадоў меў праблемы з законам, атрымліваў штрафы за бойкі, двойчы меў крымінальныя справы за збіццё чалавека і прысуд у выглядзе 200 гадзінаў грамадскіх працаў.


У 2015 годзе Ворсу падазравалі ў пранікненні ў чужое жытло, збіцці гаспадара і крадзяжы рэчаў на 600 долараў. У 2019 годзе Ворсе амаль на год абмежавалі выезд з краіны пасля чарговай бойкі ў стане алкагольнага ап’янення.


Онлайн-выданне прааналізавала старонку Ворсы ў сетцы «Вконтакте», дзе знайшло сведчанні ягонай сувязі з неанацыстамі.


У жніўні 2020 года Ворса быў арыштаваны на 15 содняў за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах. У кастрычніку яго дадалі ў базу МУС «Беспарадкі». Увосень 2021 года Ворса выехаў з Беларусі.


Дзе ён цяпер знаходзіцца – невядома. Аднак 12 траўня 2024 года, у разгар наступлення Расеі на Харкаўскую вобласць, мужчына трапіў на здымкі Reuters у Ваўчанску. Там ён у групе апранутых у ваенную форму людзей аказваў дапамогу параненаму жаўнеру. На адным з фота ў беларуса на грудзях бачны шэўрон са знакам 57-й асобнай мотапяхотнай брыгады ЗСУ, якая ў той момант знаходзілася ў Ваўчанску, піша «Агентство. Новости».


Сёлета ў кастрычніку польская паліцыя абвесціла беларуса ў вышук. У тым жа месяцы пракуратура Польшчы паведаміла пра арышт чатырох чалавек і абвяшчэнне ў вышук дваіх па справе аб адпраўцы ў краіны ЕЗ і Вялікую Брытанію пасылак з выбухоўкай. Паводле пракуратуры, гэтыя людзі ўдзельнічалі ў дзейнасці міжнароднай дыверсійнай групы, якая працавала на замежную выведку. Заходнія медыі трактавалі інфармацыю польскай пракуратуры як паведамленне аб арышце падазраваных па справе аб пажарах на складах DHL у ліпені і кастрычніку 2024 года ў Вялікай Брытаніі і Нямеччыне.


Цягам 2024 года Агенцыя ўнутранай бяспекі Польшчы затрымала больш за 10 грамадзянаў Польшчы, Украіны і Беларусі па абвінавачваннях у здзяйсненні падпалаў у розных гарадах Польшчы ў інтарэсах замежных спецслужбаў.


У Варшаве 6 лістапада затрымалі грамадзяніна Беларусі па падазрэнні ў спробе падпалу ў Гданьску, паведамляла Агенцыя ўнутранай бяспекі Польшчы.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10