«Хуткіх» грошай цяпер у эканоміцы Br 25,7 млрд, – тут улічваецца гатоўка ў абарачэнні, а таксама пераводныя дэпазіты беларусаў у рублях і валюце. За год сума вырасла на 33 %. Гэтыя грошы небяспечныя тым, што іх можна вельмі хутка выдаткаваць на што-кольвек падчас крызісу і тым самым паспрыяць разгону цэнаў.