навіны

Еўразвяз дадаў у санкцыйны спіс 11 беларускіх суддзяў

Суд
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: naviny.weebly.com
podpis źródła zdjęcia

Санкцыйны спіс Еўразвязу папоўніўся шэрагам прозвішчаў беларускіх суддзяў, якія выносілі палітычна матываваныя выракі, паведамляе Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: golos.ua
Еўразвяз увядзе санкцыі супраць 26 чалавек і дзвюх кампаніяў з Беларусі навіны

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне 11 кастрычніка 2024 года перадало ў Еўрапейскую службу замежнапалітычнай дзейнасці прапановы з доказамі і падрабязным абгрунтаваннем для пашырэння санкцыйнага спісу ЕЗ. Адбыўся таксама шэраг сустрэчаў у структурах ЕЗ у Бруселі, каб прасоўваць гэтыя прапановы. Рада Еўразвязу пасля юрыдычнай экспертызы ўхваліла санкцыі.


«Сёння мы бачым канкрэтны вынік: "суддзі", адказныя за фабрыкаванне палітычна матываваных прысудаў у дачыненні беларусаў, унесеныя ў санкцыйныя спісы. Нашыя прапановы прынятыя», – гаворыцца ў тэлеграм-канале НАУ.


У санкцыйны спіс ЕЗ дададзеныя наступныя суддзі:


•   Вера Філонік – суддзя Берасцейскага абласнога суда;
•   Ірына Прадун – суддзя і старшыня суда Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласці;
•   Віталь Сініла – суддзя і старшыня суда Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласці;
•   Вадзім Мазоль – суддзя Берасцейскага абласнога суда;
•   Ніна Шастак – суддзя Менскага абласнога суда;
•   Ірына Майко – суддзя Менскага абласнога суда;
•   Васіль Бягун – суддзя Гомельскага абласнога суда;
•   Яўген Брэган – суддзя Берасцейскага абласнога суда;
•   Аляксандр Мохараў – суддзя суда Савецкага раёну Гомля;
•   Алеся Восіпава – суддзя суда Цэнтральнага раёну Гомля;
•   Віктар Новік – старшыня суда Жабінкаўскага раёну.


Доказы, сабраныя камандай НАУ, не толькі былі падставаю для забароны названым суддзям уязджаць у ЕЗ, але і ўвойдуць у будучыні ў іхныя крымінальныя справы.


Акрамя таго, у санкцыйны спіс ЕЗ на прапанову НАУ ўнесеныя працаўнікі пенітэнцыярных установаў Беларусі:


•   Вадзім Мурашка – начальнік папраўчай калоніі № 13 у Глыбокім;
•   Сяргей Бярэйшык – працаўнік СІЗА № 1 у Менску;
•   Мікалай Мушкароў – працаўнік СІЗА № 1 у Менску;
•   Сяргей Петраковіч – начальнік папраўчай калоніі № 9 у Горках;
•   Віктар Лутцаў – начальнік медычнай часткі турмы № 1 у Горадні.


«Пашырэнне санкцыйных спісаў – важнае сведчанне таго, што голас беларусаў чуюць у ЕЗ. […] Усім злачынцам у мантыях і форме варта памятаць: адказнасць – непазбежная», – зазначае намеснік Святланы Ціханоўскай у Аб'яднаным пераходным кабінеце, кіраўнік НАУ Павел Латушка.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10