Шуфлядка

№ 18 у адвэнт-календары «Белсату» – дыджэй Аляксандр Багданаў

Дыджэй Аляксандр Багданаў
Дыджэй Аляксандр Багданаў. Крыніца: Белсат
podpis źródła zdjęcia

З 1 да 25 снежня штодзень адкрывайце новыя цікавінкі пра вядомых беларусаў і беларусак у адвэнт-календары «Белсату».

Нагадваем, кожнага з іх чакае тузін традыцыйных пытанняў і адно пытанне-неспадзяванка. Кім бы хацелі апрануцца на святы нашыя госці? Што за песня часцей за ўсё грала ў іхніх навушніках і якая іх галоўная мара?


Глядзіце святочную анкету і трымайце добры настрой ужо зараз!


У акенцы № 18 нашага святочнага календара схаваўся чарговы наш герой – Аляксандр Багданаў. Ён вядомы як дыджэй Papa Bo Selektah, арт-менеджар, культурны актывіст і адзін з сузаснавальнікаў культурнага цэнтру «Корпус» у Менску. За ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі атрымаў тры гады калоніі, але ў 2022 годзе ўцёк у Грузію. Цяпер жыве ў Варшаве, дзе ў 2024 годзе выдаў вініл «Belarus Outside Sound System» з кампіляцыяй трэкаў беларускіх электронных артыстаў.


13 адказаў Аляксандра глядзіце ніжэй.

Анкета Аляксандра Багданава для адвэнт-календара. Крыніца: Белсат
Анкета Аляксандра Багданава для адвэнт-календара. Крыніца: Белсат

1. Галоўная падзея гэтага года для вас: Атрыманне ВНЖ


2. Апішыце гэты год адным словам: Лайно


3. Якім персанажам на Каляды вы б апрануліся? Каляднай зоркай


4. Самы шчаслівы момант 2024 года: Фларэнтыйскія вакацыі


5. А галоўны фэйл? Адкладанне вывучэння польскай мовы


6. Якая беларуская навіна ўразіла вас больш за ўсё ў гэтым годзе? Калеснікава жывая


7. З кім з беларусаў вы хацелі б пазнаёміцца? З Данчыкам*


8. Якая песня ў вас гучала часцей за ўсё ў гэтым годзе? «DECIBELS» (ZLDR)


9. Хто з беларусаў стаў для вас асабістым адкрыццём года? Насця Рыдлеўская


10. Ваш любімы калядны фільм: «Доўгі пацалунак на ноч» («The Long Kiss Goodnight»)


11. Самы запамінальны рэйв у вашым жыцці: Вядома ж, мой сэт на пратэстах 2020 года


12. Вашая мара на наступны год: Знайсці працу мары


13. Што б вы пажадалі беларусам у новым годзе? Пазбягаць бульбасрачаў


* Данчык (сапраўднае імя Багдан Андрусішын) — беларускі спявак, журналіст і грамадскі дзеяч, які асноўную частку жыцця правёў за межамі Беларусі.


Паглядзець папярэднія адказы можна тут, а заўтра вас ізноў чакаюць новае акенца адвэнт-календара і новы герой. Не пераключайцеся!


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10